Мэты вывучэння тэмы: фарміраванне ўяўлення пра камп’ютарны відэамантаж, фарматы відэа і аўдыя.
Плануемыя вынікі: уменне запісваць, рэдагаваць і захоўваць у розных фарматах аўдыя- і відэафайлы, ствараць найпрасцейшыя відэафільмы.
Інфармацыйны складнік дзейнасці вучня: азнаямленне з правіламі работы і бяспечных паводзін у камп’ютарным класе; азнаямленне з праграмнымі сродкамі запісу, узнаўлення і рэдагавання аўдыя- і відэафайлаў.
Практычны складнік дзейнасці вучня: пошук рашэння ў праблемнай сітуацыі; выкананне практычных заданняў; запіс, рэдагаванне і ўзнаўленне аўдыя- і відэафайлаў; выкананне правіл работы ў камп’ютарным класе.
Правілы работы і бяспечных паводзін у камп’ютарным класе.
Аўдыя- і відэафайлы.
Праграмныя сродкі запісу і ўзнаўлення.
Фарматы аўдыяфайлаў.
Фарматы відэафайлаў
Рэдагаванне і канвертацыя.
Загрузка і ўзнаўленне гуказапісу ў аўдыярэдактары.
Выдзяленне фрагмента гуказапісу.
Абрэзка фрагмента гуказапісу і прымяненне эфекту.
Захаванне аўдыяфайла
Асноўныя задачы рэдагавання.
Алгарытм знаходжання дакладнага адліку.
Асноўныя аперацыі рэдагавання
Відэамантаж і канвертацыя.
Асноўныя аперацыі відэамантажу. Загрузка, дзяленне і абрэзка відэафрагментаў.
Стварэнне відэафільма з фрагментаў.
Захаванне відэафільма
Стварэнне тэкставых кліпаў.
Устаўка і накладанне тэкставых кліпаў.
Відэапераходы паміж кліпамі.
Дабаўленне і настройка фанаграмы
Праграммы, якія даступны для спампавання:
Аўдыярэдактар Audacity - https://www.audacityteam.org.
Відэарэдактар VideoPad - https://www.nchsoftware.com/videopad/ru.
Відэаканвертар Convertilla - http://convertilla.com/ru/.