Мэты вывучэння тэмы: фарміраванне ўяўлення пра віды анімацыі.
Плануемыя вынікі: уменне адрозніваць віды анімацыі; уменне ствараць і праглядаць анімацыю.
Інфармацыйны складнік дзейнасці вучня: азнаямленне з інтэрфейсам, прызначэннем і магчымасцямі рэдактара анімацыі; азнаямленне з магчымасцямі інструментаў рэдактара анімацыі.
Практычны складнік дзейнасці вучня: пошук рашэння ў праблемнай сітуацыі; выкананне практычных заданняў; уменне выкарыстоўваць інтэрфейс і інструменты рэдактара для выканання задач (стварэнне і рэдагаванне пакадравай і аўтаматычнай анімацыі).
Асноўныя паняцці анімацыі. Віды анімацыі. Прызначэнне рэдактара для стварэння анімацыі. Элементы інтэрфейсу. Захаванне і публікацыя анімацыі
Стварэнне і рэдагаванне відарысаў з выкарыстаннем інструментаў рэдактара анімацыі
Стварэнне, выдаленне, перайменаванне, перамяшчэнне слаёў. Рэжымы адлюстравання слаёў
Бібліятэка аб’ектаў. Імпарт аб’ектаў
Шкала часу. Маркер кадра. Ключавыя кадры. Пакадравая анімацыя
Прамалінейны рух. Рух па траекторыі
Змяненне аб’екта анімацыі